Прыемныя успаміны

«Кожны бюлетэнь праходзіў праз мае рукі». Назіральнік Знавец расказвае, як змяняўся падлік галасоў з 1994 года. 
Сябра БСДП «Грамада», былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання Павел Знавец — дасведчаны назіральнік за выбарамі. Ён не прапускаў ніводную буйную электаральную кампанію ад 1994 года. Пра тое, як змяняліся выбары, а таксама падлік галасоў, як галасаваць сёлета і ці ёсць у Лукашэнкі шанцы «Наша Ніва» пагаварыла з Паўлам Знаўцом.
Ад сябе дадам, што Павал Знавец выйграў колісь парламенцкія выбары з першага разу у адрознене ад Івана Пашкевіча, які прабіўся у заканадаўчы орган улады толькі восенню з другой спробы.
Сярод іншага Павал Знавец у своім артыкуле прыгадвае і асобу аўтара  сайта “Пра Столін”. Хаця есць недакладнасці з накладам газеты, а таксама з часам падзей мінулага. 
Цытую:

Кіраўнічкай ЦВК была Ярмошына. Назіральнікі яшчэ маглі падыходзіць да сталоў, ззаду глядзець, але яны ўжо нешта мухлявалі. Часам галасы яшчэ лічылі. На выбарах у аблсавет у 2000 годзе па Столінскім раёне перамог рэдактар газеты «Вячэрні Столін» Ігнацюк, ён карыстаўся вялікай павагай у раёне. Ягоная газета мела больш за 10 тысяч падпісчыкаў. Але потым заднім чыслом з Адміністрацыі прэзідэнта прыйшоў загад прызнаць выбары несапраўднымі і адмянілі мандат абранага дэпутата Ігнацюка. Мабыць, у сельсаветы і раёны яшчэ абрацца можна было, але не ў аблсавет.

А што сёння? Знавец па ранейшаму у гушчыні падзей. Што тычыцца асабіста мяне, то я не займаюся палітыкай прыкладна з 2004 году. Потым увогуле з’ехау у вольную вёску Ястрабель. Зараз проста назіраю за падзеямі. Мне шкада Бабарыку і Ціханоўскага, але яны дарослыя хлопцы і разумелі, на што ідуць.
Яшчэ хацеў бы дадаць, ці, лепш сказаць, папярэдзіць асабліва “гарачыя” галовы толькі аб адным: пад час магчымых пратэстаў ні ў якім разе не парушайце закон, не уступайце ў фізічнае процістаянне з міліцыяй. Яны – людзі з пагонамі – такія самыя, як і вы. Сілавы варыянт змены улады абыйдзецца надта дорага.
Пры гэтым у мяне ёсць  адчуванне, што змены неўзабаве адбудуцца…
Аляксандр Ігнацюк. “Пра Столін”
Падрабязна чытайце па спасылцы:
https://nn.by/?c=ar&i=255886